21 лютага - Дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2023 в 00:08, Обновлено 22 февраля 2023 в 00:16
95 просмотров

"Звіні як званочак, ты родная мова" –
пад такім дэвізам прайшоў сёння Дзень роднай мовы
у ДУА "Сярэдняя школа N6 г.Рэчыцы імя С.У.Сыча".


З раніцы гучала ў школе мілагучная беларуская мова. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры падрыхтавалі для вучняў гульні, віктарыны, конкурсы чытачоў, алімпіяды, у якіх з задавальненнем і інтарэсам прымалі удзел усе жадаючыя. Класныя кіраўнікі таксама далучыліся да святкавання Міжнароднага свята і стварылі з дзецьмі цудоўныя калажы "Маё любімае беларускае слова", "Шануйце родную мову", арганізавалі выставу "Беларускі сувенір". Вучаніцы 8 класа падарылі кожнаму маленькае сонейка-усмешку – сімвал шчырай любові да роднага слова. У бібліятэцы разгарнулася кніжная выстава "Чытай на роднай мове", вучні і настаўнікі пазнаёміліся з новымі творамі на беларускай мове і, канешне, успомнілі дарагія сэрцу радкі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Івана Мележа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.